Славамір Адамовіч

Вербальны контрапункт з прыназоўнікам "да"

Самае-самае ноччу,
Раніцай, днём і вечарам
Я сузіраю ў думках,
А потым ствараю прыгожае,
Альбо, калі не ствараецца,
Вяртаю сябе да памяці,
Да пошукаў самага- самага -
Нябачнага, невымоўнага,
Але якое заўсёды,
Усюды і скрозь, дзе белая
Краіна мая ўзьвіваецца
Да неба сьцягамі Волі.

22 чэрвеня 2000 году
Нью Ёрк