Беларускі фэстываль у Саўт Рывэры

17-га чэрвеня ў Беларускім Грамадзкім цэнтры адбыўся традыцыйны беларускі фэстываль. Уразіла вялікая колькасьць гасьцей і ветлівасьць гаспадароў. Выдатна прыгатаванымі былі беларускія стравы й печыва. Безумоўна, лепшаю часткаю імпрэзы быў канцэрт, у якім узялі ўдзел Валянтына Пархоменка, Алесь і Вольга Казакі і таксама госьці зь Беларусі, сп. Котаў з некалькімі сваімі выхаванцамі. Прыхільнікі сьпеваў спадарства Казакоў-Пархоменка маглі набыць іх апошнюю аўдыёкасэту.

Лятарэі, якіх было некалькі, сабралі шмат удзельнікаў. Відаць, іх прывабілі прыгожыя і каштоўныя прызы. На працягу ўсяго фэстывалю ў залі грамадзкага цэнтру прадаваліся беларускія сувэніры, кнігі й аўдыёкасэты.

Прыемна, што многія нью ёркцы скарысталі гэтую нагоду, каб яшчэ раз пабыць сярод сваіх людзей, сустрэцца са зваімі знаёмымі, якія папрыяжджалі з ваколіцаў і нават з няблізкага Масачусэтсу