Беларускі фэстываль

15-га кастрычніка ў Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне прайшоў беларускі фестываль з нагоды 50-гадовага юбілею ад часу заснаваньня тут парафіі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Першую службу ўвосень 1950-га году ў "беларускай хатцы" ў Брукліне адслужыў тады айцец Хведар Данілюк.

Сьвяткаваньне пачалося Сьвятою Літургіяю. Актывістаў царкоўнае рады Сабору ўшанавалі ганаровымі граматамі. Апошнімі гадамі лік прыхаджанаў Сабору значна павялічыўся за кошт прыцягненьня ў царкву новых эмігрантаў, якім, нядаўна ўтвораны пры царкве эміграцыйны аддзел, дапамагае зарыентавацца ў новых умовах жыцьця.

Урачыстую частку працягнуў канцэрт, у якім бралі ўдзел сьпевакі Валянціна Пархоменка, Вольга і Алесь Казакі, Аляксандар Балотнік, Ларыса Пакроўная, Уладзімір Гудкоўскі і Яўген Магаліф.

Удзельнікі фэстывалю маглі пачаставацца вельмі смачнымі беларускімі стравамі, якія прыгатавала сястрыцтва парафіі.