ФОНД "САКАВІК" УСЬЦЯЖ ДЗЕІЦЬ

У сакавіку наш фонд зарганізаваў Дні Ірляндыі ў Беларусі. Было каля 70 ірлянцаў і цікавая праграма: навуковы семінар, прэзэнтацыя кнігі, круглыя сталы і сьвяткаваньне ірлянскага сьвята - Дня Сьвятога Патрыка ў Беларусі.

У траўні зноў еду ў падарожжа з тэатрам "Дзе-Я?". Наш "Сакавік" арганізуе дабрачынныя сьпектаклі для дзяцей дзіцячых дамоў і школаў-інтэрнатаў ў Менску, Стоўбцах, Гарадзеі, Клецку, Ганцавічах, Лунінцу, Мікашэвічах, Жыткавічах, Капаткевічах, Старых Дарогах, Салігорску, Чырвонай Слабадзе, Узьдзе.

Летам адпраўляю на аздараўленьне ў Ірляндыю каля 350 дзяцей. Рыхтую дакумэнты, пашпарты і г. д. Распрацоўваю праграму цэнтра для дзяцей-інвалідаў з парушэньнямі псыхічнага разьвіцьця. Такія дзеці ня вучацца і закінутыя. Звычайна бацька кінуў маці зь дзіцём-інвалідам, і яна не працуе, даглядаючы дзіця. Жыльлёвыя ўмовы складаныя. Калі не падтрымаць маці, якая мае такога дзіцяці, то колькасьць дзіцячых дамоў будзе павялічвацца.

Такія вось праекты фонду "Сакавік".

У Скарынаўскім цэнтры таксама шмат працы. Сёлета выходзіць кніга Міхася Міцкевіча. Таксама падрыхтавала даклад па тэме "Рэлігійны элемент у творчасьці Якуба Коласа".

Марыя Міцкевіч