Да гадавіны Аршанскае бітвы

8-га верасьня прадстаўнікі апазыцыі адзначалі Дзень беларускай вайсковай славы, прымеркаваны да гадавіны Аршанскае бітвы 1514 году. У раёне плошчы Перамогі сабралося каля 800 асобаў, над натоўпам луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Кіраўнікам акцыі было дазволена ўскласьці кветкі да помніка Перамогі, астатнім падысьці да помніка міліцыя не дазволіла. Мітынгоўшчыкі прайшлі ў парк Янкі Купалы, дзе іх пацешылі прадстаўнікі менскіх рыцарскіх клюбаў. Абяцанага кацэрту не было. Масавасьці імпрэзе надавалі міліцыянты, якіх зьвезьлі ці не больш, чым самых удзельнікаў акцыі.

Акцыі, прысьвечаныя Дню беларускай вайсковай славы, прайшлі на месцы Аршанскае бітвы, у Віцебску, Горадні, Магілёве, Баранавічах і іншых местах. І паўсюць улады стваралі перашкоды для сьвяткаваньня гэтае гістарычнае даты.

Наступнай акцыяй, якую апазыцыя правядзе гэтай восеньню, будзе "Марш Свабоды-3" 1-га кастрычніка.