Душаць беларускія газэты

Рэдакцыя газэты "Наша Ніва" атрымала 15 траўня папярэ-джаньне ад Генэральнае пракуратуры за публікацыю ў красавіку артыкула сьпікера Вярхоўнага Савета С. Шарэцкага "Зараза фашызму. А.Лукашэнка капіруе А Гітлера". Афіцый-ная фармулёўка папярэджаньня - за парушэньне артыкула 5 Закону аб друку "Недапушчальнасьць злоўжываньня свабо-дай масавай iнфармацыi". На думку пракуратуры, у сваім артыкуле сп. Шарэцкі дапусьціў шмат абразьлівых выказ-ваньняў у адрас службовых асобаў і гарамадзянаў Расеі. Гэта другое папярэджаньне газэце ў гэтым годзе - таму дзейнасьць выданьня можа быць спыненая судом ў любы момант.

Першае папярэджаньне газэце вынесьлі за лiст чытачкi Т. Судзiлоўскай, надрукаваны газэтай 13 сакавiка пад назвай "Зайздрошчу Чачэнii". Тое папярэджаньне было вынесена Дзяржаўным камiтэтам па друку, якi палiчыў, што ліст сп-ні Судзілоўскай распальвае нацыянальную варожасьць. Рэдакцыя абскардзiла папярэджаньне, але суд адмовiў у задавальненьнi iску газэты.

Днямі было вынесена таксама другое папярэджаньне гародзенскай газэце "Пагоня". Рэдакцыя выданьня абвінавачваецца ў тым, што друкуе на сваіх старонках аб'явы незарэгістраваных арганізацыяў. Разам з уладамі на газэту ціснуць і мясцовыя фашысты. Рэдактар газэты Мікола Маркевіч атрымаў у свой адрас пагрозы ад гарадзенскага РНЕ: яны пагражалі "дабрацца" да сям'і журналіста, калі ў папулярным беларускім выданьні будзе зьмяшчацца інфармацыя, якая абражае РНЕ.