Беларуска-Амерыканскае Задіночаньне, найбуйнейшая беларуская арганізацыя ў ЗША - была заснаваная у 1949 годзе ў Нью Ёрку. Першая падрыхтоўчая зборка адбылася ў чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў гішпанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, др. Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, др. Аляксандар Орса, Міхась Тулейка.
У 1950 годзе арганізацыя атрымала чартэр, г. зн. афіцыйнае прызнаньне з боку амерыканскіх уладаў.
20 верасьня 1950 году зьявіўся першы нумар друкаванага органу БАЗА - газэта "Беларус".
У 1950-1953 гады ўзніклі аддзелы ў Магатане, Брукліне, Мэспэце (Кўінз), якія пазьней былі аб’яднаныя ў Нью Ёркскую акругу БАЗА.
У 1951 годзе быў заснаваны аддзел ў Кліўлэндзе (Огаё).
15 кастрычніка 1951 году беларуская грамада Нью Ёрку набыла будынак пад Беларускі Народны Дом і сабор Беларускае Аўтакефальнае Праваславнае Царквы на 401 Атлантык авеню ў Брукліне.
У 1950-х гадох паўсталі аддзелы таксама у Нью Брансўіку й Саўт Рыверы (Нью Джэрзы), Дэтройце (Мічыган), Стэмфадзе (Канэктыкат), Бікане (Нью Ёрк), Спрынгфілдзе (Масачусэтс), Пэорыі (Іліной), дэлегатуры ў Джэрзы Сіты (Нью Джэрзы), Атланце (Джоржа).
У 1953-1958 гадох Згуртаваньне Беларусаў у Штаце Іліной фактычна зьявлялася Чыкагскім аддзелам БАЗА й падпарадкоўвалася Галоўнай Управе БАЗА.
З 1957 году дэлегацыя БАЗА на чале са сьвятаром БАПЦ пачала наведваць Кангрэс Злучаных Штатаў Амэрікі на ўгодкі абвяшчэньня Акту Незалежнасьці Беларусі - 25 Сакавіка.
У 1959 годзе ўзьнік Лос Анджэлскі адзел (Каліфорнія).
У 1965 годзе быў створаны Лонг Айлэндзкі адзел, які ў 1975 годзе ўліўся ў Нью Ёркскую акругу.
У сярэдзіне 60-х існаваў аддзел у Новай Англіі.
У 1979 годзе паўстаў аддзел у Вашынгтоне (акруга Калюмбія).
У ліпені 1999 году быў адноўлены аддзел у Новай Англіі (Бостан, Масачусэтс).