ВЕРШЫ ЛЮДМІЛЫ ІЛЮШЭНКА

Ліст да прэзыдэнта

Рыгоравіч, прыйшла гадзіна,
Калі патрэбна адпачыць.
Краіна наша ў руінах,
Народ бунтуе, не маўчыць.

У амбіцыйнасьці прытулку
Ты жыў амаль што сем гадоў!
Твае штодзённыя пасулы
Ня кожны разумець гатоў.

Ты ведаеш ужо нямала,
Ня можаш большага яшчэ.
Але-ж люстэрка абяцала
Табе Кардэна і Паршэ.

Ты-ж, затрымаўшы пазірк сталы,
На ўспрыяцьці пачуцьця,
Краіну апрануў у кайданы
Свайго няўмыснага жыцьця.

Сумленьне? У кожным не ўжывецца.
Тым больш у тым, чый рот сьмярдзіць.
Ты бачыш? Кроў людзкая льецца!
Што - людзям не баліць. І па адзінаму зьнікаюць
Усе, хто раіць нешта мог.
Пярэчлівых цары караюць,
Але-ж караць павінен ты?

З уладаю ў твары ў адзіным
Ты марыш усё жыцьцё пражыць!
Рыгоравіч, прыйшла гадзіна,
Калі патрэбна адпачыць!

2001

* * *

Што дрэннага ў каханьні да радзімы
І пачуцьці балючасьці падзей?
Мой родны край, ты быў і ёсьць адзіны!
Адзіны гурт радні, сяброў, людзей.

Да твару твар - ня можна бачыць твару.
Магчыма, кожны шлях не без пакут.
Мая краіна, я аб шчасьці мару,
Каб жыў у ім твой кожны сьціплы кут.

І спадзяюся, што ў замежны вырай
Зьляцяць ня ўсе буслы твае.
І прыйдзе час, калі ўсьмешкай шчырай
Мой край па-беларуску запяе.

2001

Паводле верша "Забі прэзыдэнта"

Чаму яго нам забіваць?
Ён сам памрэ, калі захоча.
Яму-бы на зямлі араць,
Дык ён у Расею, паўнамоцным.
Яму-бы вуду ды вясло,
Ды човен сьціплы ў дадатак.
Краінай нашай кіраваць
У амбіцыях сваіх хаваясь,
Але-ж нікога не караць
За недахопы ўраджаю!
Сябе паводзіць нібы туз
Казырны ў кішэнь схаваны.
Яго з Расеяю саюз
На эмоцыях пабудаваны.
Галодны люд з раньня ў чарзе -
Гарэлкі хопіць у гастраномах.
Дык хто-ж такога не заб'е:
Ня ўсе ў прэзыдэнта дома!
На вёсцы жонка, сын - у раі
(Замежжа гэтак называюць).
У зарплату колькі-та даюць,
Напіцца гэтага хапае.

1999