Трэці Кангрэс Беларусістаў

5-га сьнежня ў Менску ў Нацыянальнай акадэміі навук распачала працу другая сэсія трэцяга Міжнароднага Кангрэ-су Беларусістаў. Тэма навуковае гаворкі ейных удзельнікаў - "Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый"На Кангрэс прыехалі дасьледнікі беларускае культуры і гісторыі зь Венгрыі, Вялікай Брытаніі, Латвіі, Літвы, Расеі, Славакіі, Чэхіі, Швайцарыіі і нават Японіі. Свае пісьмовыя спавешчаньні надаслалі беларусісты зь Нямеччыны, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Казахстану і Канады.