Унікальная кніга

У Менску выйшла выданьне - даведнік Леаніда Маракова "Вынішчэньне". Кніга ўтрымлівае ў сабе зьвесткі аб беларускіх літаратарах, рэпрэсаваных на працягу апошніх двухсот гадоў. У ёй прыводзяцца кароткія бібліяграфічныя дадзеныя прыкладна шасьцісот дзеячоў беларускай культуры, якія выступалі ў свой час у пэрыядычным друку альбо мелі свае літаратурныя працы, і якія падвергліся рэпрэсыям з боку ўладаў. З названых у кнізе імёнаў каля сотні -- ахвяры царскага рэжыму, каля пяцісот - бальшавіцкага й іншых. Выданьне выйшла накладам усяго ў 50 асобнікаў, 20 з каторых пойдуць у бібліятэкі Беларусі, 15 - за яе межы.

Трэба адзначыць, што бацька аўтара кнігі, пісьменьнік, таксама належыць да рэпрэсаваных ў сталінскія часы.