Выходзіць кніга Зянона Пазьняка

У Вільні выйшаў сыгнальны асобнік кнігі Зянона Пазьняка "Глёрыя патрыя". У кнізе вядомы палітык выступае ў новым амплюа - сюды ўвайшлі ягоныя фота-вершы, зробленыя цягам 80-х гадоў. Кніга мелася выйсьці яшчэ ў 1996 годзе, але пасьля таго як аўтар апынуўся за мяжой, гэта сталася немагчымым. Ідэя кнігі належыць Уладзімеру Арлову, і ён угаварыў аўтара надрукаваць свае вершы і фотаздымкі. Прадмову да кнігі напісаў Рыгор Барадулін. У хуткім часе зьявіцца ўвесь наклад.