"КРАЙ" РОБІЦЬ СПРАВУ

Арганізацыя "Край" (спартова-патрыятычная арганізацыя "Край" - СПА "КРАЙ") была заснавана ў кастрычніку 1998 году маладымі беларускімі патрыётамі. Хлопцы расчараваліся ў існуючых палітычных партыях і арганізацыях, якія здавалі адну пазыцыю за другой у барацьбе за незалежнасьць Беларусі. Расчараваліся й у так званых "правых" арганізацыях, якія таксама бязьдзейнічалі. Таму моцныя, маладыя й сьмелыя беларусы ўтварылі "КРАЙ", беларускую нацыяналістычную арганізацыю.

Актыўную дзейнасьць "Край" распачаў зь вясны 1999-га. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася, што 10-га траўня 1999 году ў Горадні пройдзе сэсія парлямэнтарыяў "расейска-беларускага саюзу". Яны павінны былі падпісваць нейкую саюзную дамову. Тэрмінова была арганізаваная акцыя, на якую з усёй Беларусі былі сабраныя надзейныя хлопцы. Акцыя, шэсьце з паходнямі па цэнтру Горадні 40 маладых патрыётаў, апранутых у камуфляж і бярэты з пагоняй, 25 красавіка адбылася. На іх былі кінуты сотні міліцыянтаў і амонаўцаў. У бойцы былі пацярпелыя з абодвух бакоў. Каля 14 хлопцаў трапілі за краты на некалькі сутак. Галоўная мэта была дасягнута - сэсію ў Горадні адмянілі. Пра гэтыя падзеі шырока пісала прэса (напрыклад, "Навіны", № 45, 1999, артыкул "Гвардзейцы свабоды" са здымкам). Пачынаючы з 1998 г. "Край" рэгулярна (нават зімой) праводзіць вышкалы сваіх сяброў. Празь іх прайшлі многія сотні маладых людзей. І далёка ня ўсе зь іх прайшлі адбор у арганізацыю.

Адначасова з фізычным узгадаваньнем праводзіцца й ідэа-лягічнае выхаваньне. "Край" ад самага пачатку выдае ўлёткі, брашуры, газэты. Некаторая літаратура толькі для ўнутрана-га карыстаньня, некаторая распаўсюджваецца досыць шырока. Выданьні "Краю" выходзяць і ў правінцыі. Асабліва моцныя пазыцыі арганізацыі на Палесьсі, на Меншчыне, Віцебшчыне, Гарадзеншчыне. "Край" ад пачатку змагаецца з РНЕ, расейскімі фашыстамі. Робіць гэта ціха й не распісвае свае "подзьвігі" у апазыцыйных газэтах. Арганізацыя правя-ла некалькі гучных акцый. Напрыклад, усталяваньне крыжа слуцкім паўстанцам у Вызьне 27-га лістапада 1999 году, калі на некалькі гадзін "Край" апанаваў гэтае мястэчка. Краёўцы ўдзельнічаюць у многіх акцыях апазыцыі ў Менску, арганізавана знаходзячыся на дэманстрацыях, каб у патрэбны момант абараніць безабаронных людзей ад міліцыі ці амону.

Арганізацыя выдае з пачатку 2000-га году газэту "Голас Краю". Пра яе, нарэшце, пачалі пісаць зарэгістраваныя незалежныя газэты. "Наша ніва" (8.11.1999): "Край" спавядае ідэалёгію беларускага нацыяналізму. Арганізацыя ўзяла на сябе тры асноўныя функцыі. Выхаваўчая функцыя: ўвесь час праводзяцца вышкалы й летнікі. Хлопцы працуюць у спортзалях, а таксама займаюцца прапагандай здаровага ладу жыцьця. Другая функцыя - прапаганда ідэалёгіі беларускага нацыяналізму. Трэцяя - нацыяабарончая дзейнасьць".

"Голас Краю" (№ 2, люты 2000 г.): "Адны зьехалі, другія расчараваліся. Адно ва ўсіх пачалі ўзьнікаць пытаньні: чаму так адбываецца і як гэта спыніць? Так стала адбывацца таму, што матэрыялісты перамаглі ідэалістаў, цынікі перамаглі рамантыкаў, люмпэны перамаглі шляхетных. А спыніць гэта можа арганізацыя, пабудаваная на хрысьціянскім ідэалізме. нацыянальнае ідэі, шляхетнасьці. Арганізацыя справаў, а ня словаў, арганізацыя дзеяньняў, а ня стогнаў... Нашая арганізацыя сваёй дзейнасьцю і змаганьнем выхоўвае эліту. Сапраўдную нацыянальную эліту".

Сярод брашур, выдадзеных "Краем", ёсьць і такія: "Абэцэда беларускага нацыяналізму", "Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам", "Нацыяналізм у сьвеце" ды іншыя.

"Край" дзейнічае актыўна, але кансьпіратыўна. Увесь час не хапае сродкаў, даводзіцца зарабляць самім.

Асаблівую ўвагу патрыёты зьвяртаюць на ветэранаў Бела-рускага вызвольнага руху. Іх падтрымоўваюць, як могуць. Правялі першы зьезд ветэранаў нацыянальнага руху. Нядаўна наведалі родную вёску Янкі Філістовіча, тых людзей, што яму дапамагалі ды пасьля пацярпелі. На падмурак ягонай раз-буранай хаты ўсклалі кветкі, а на дрэва павесілі вялікую бел-чырвона-белую стужку. Праз некалькі тыдняў яна працягвала вісець, бо па вёсцы прайшла пагалоска: прыяжджалі нашчадкі Янкі, маладыя й дужыя хлопцы. Прыедуць яшчэ...