Ізноў вандалізм у Курапатах

У ноч на 22-е ліпеня ў Курапатах невядомыя разбурылі мэмарыял "Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі беларус-каму народу дзеля памяці". Гранітная пліта з надпісам на ангельскай і беларускай мовах была адкінутая ад невялікіх бэтонных слупоў, на якіх яна трымалася . Аднаго слупка ня было на месцы. Гэта ўжо ня першы факт вандалізму на месцы сталінскіх растрэлаў. Вандалы выварочвалі крыжы, псавалі мэмарыяльныя знакі, вывозілі на магілы сьмецьце.

Актывісты "Мартыралёгу Беларусі" шмат разоў складалі заявы на ймя міністра ўнутраных справаў, у пракуратуру, у гарадзкі Савет, але ўсё потым даводзілася выпраўляць самым.