ІНСТРУКЦЫЯ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ЛЯТАРЭІ ІМІГРАЦЫЙНЫХ ВІЗАЎ 2002 ГОДУ (DV-2002)

ЗАЯВА на ўдзел у лятарэі павінна прыйсьці не раней чым апаўдні 2-га кастрычніка і не пазьней чым апаўдні 1-га лістапада 2000 году. Заявы, атрыманыя да ці пасьля вызначаных датаў, будуць нядзейснымі незалежна ад даты, калі яны былі высланыя.

ПАТРАБАВАНЬНІ. Каб узяць удзел у праграме DV-2002 вы павінны мець права назваць бацькаўшчынай адну з пра-дугледжаных Праграмаю краінаў. Сёлета асобы народжаныя ў Канадзе, Кітаі, Калумбіі, Дамініканскай Рэспубліцы, Сальвадоры, Гаіці, Індыі, Ямайцы, Мексіцы, Пакістане, Філіпінах, Паўднёвай Карэі, Вялікабрытаніі (за выключэньнем Паўночнай Ірляндыі) і Вьетнаме ня маюць права браць удзел у лятарэі, бо з вышэй пералічаных краінаў на працягу апошніх 5 гадоў у ЗША ўехала больш за 50 тыс. імігрантаў. Народжаныя ў другіх краінах могуць браць удзел у лятарэі. Удзельнікі лятарэі таксама павінны адпавядаць адукацыйным ці прафэсыйным патрабаваньням. Яны павінны мець поўную сярэднюю аьвету альбо двухгадовы стаж працы на працягу апошніх пяці гадоў, што патрабуе два гады навучаньня ці працоўнага досьведу. Не падавайце заявы, калі вы не адпавядаеце гэтым патрабаваньнем.

ПРАЦЭДУРА ПАДАНЬНЯ ЗАЯВЫ НА ЎДЗЕЛ. Кожнаму падаўцу дазваляецца падаваць толькі адную заяву. Калі нехта падасьць больш чым адную заяву, то ён будзе дыскваліфікаваны. Трэба асабіста падпісаць заяву (пажадана карыстаючыся альфабэтам роднае мовы). Заявы бяз подпісу разглядацца ня будуць. Абавязкова трэба прыкласьці фотаздымак зь імём падаўца надрукаваным ці напісаным друкаванымі літарамі на адваротным баку фота.

НАПІСАНЬНЕ ЗАЯВЫ. Для заявы няма спэцыяльнага фармату. Вы можаце ўзяць чысты аркуш паперы і надрукаваць ці разборліва напісаць друкаванымі літарамі, карыстаючыся ангельскім альфабэтам, наступную інфармацыю:

1. ПОЎНАЕ ІМЯ, прозьвішча падкрэсьліць.
ПРЫКЛАД: Makarevich, Anton (альбо) Prakapienia, Volha

2. ДАТА І МЕСЦА НАРОДЖАНЬНЯ.
Дата: дзень, месяц, год.
ПРЫКЛАД: 15 November 1961

Месца: вёска/горад, раён, вобласьць,краіна
ПРЫКЛАД: Charlona, Masty district, Grodno region, Belarus

Назва краіны падаецца так, як яна называецца цяпер (Славенія, а не Югаславія; Беларусь, а не СССР).

3.КАЛІ ВАШАЯ БАЦЬКАЎШЧЫНА НЯ ЁСЬЦЬ КРАІНАЮ, ДЗЕ ВЫ НАРАДЗІЛІСЯ. У такім выпадку трэба гэта ясна паказаць у заяве. Гэтая інфармацыя павінна супадаць з тою, якую вы напісалі ў верхнім левым куце канвэрта. Калі вы называеце бацькаўшчынаю краіну народжаньня жонкі/мужа ці аднаго з бацькоў, то адзначце гэта ў заяве.

4. ПОЎНЫЯ ІМЁНЫ Й МЕСЦЫ НАРОДЖАНЬНЯ ЖОНКІ/МУЖА І ДЗЯЦЕЙ (КАЛІ ЯНЫ ЁСЬЦЬ)

5. ПОЎНЫ ПАШТОВЫ АДРАС. Падаецца ясна і поўнасьцю, паколькі на яго будуць дасылацца адказы й паведамленьні. Тэлефон падаваць неабавязкова, але пажадана.

6. ФОТАЗДЫМАК. Прымацуйце свой апошні (пажадана зроблены на працягу апошніх 6 месяцаў) здымак памерам 37Х37 мм да заявы празрыстаю тасьмаю. На адваротным баку здымка напішыце свае імя.

7. ПОДПІС.

ПАСЫЛАНЬНЕ ЗАЯВЫ ПОШТАЮ. Пасылайце заявы звычайнаю ці авіяпоштаю на адрас, які адпавядае рэгіёну, да якога ўлучана вашая бацькаўшчына. Не разглядаюцца заявы дасланыя якім-небудзь іншым шляхам. Канвэрт павінен быць 15-25 см удаўжыню й 9-11 см ушырыню.У левым верхнім куце канвэрта напішыце сваю бацькаўшчыну, потым поўнае імя ды поўны паштовы адрас. Пры адсутнасьці гэтых дадзеных заяву разглядаць ня будуць. Паштовы адрас для ўсіх кра-інаў аднолькавы акрамя ПАШТОВАГА КОДУ. Адрас такі:

DV-2002 Program
Kentucky Consular Center
Lexington, KY ZIP CODE (гл. ніжэй)
U. S. A.

Трэба падаць правільны паштовы код для рэгіёну, куды уваходзіць вашая бацькаўшчына. Рэгіёны сьвету падзеленыя наступным чынам і ім адпавядаюць такія ПОШТОВЫЯ КОДЫ:
АФРЫКА 41901
АЗІЯ 41902
ЭЎРОПА (улучае ўсе краіны былога СССР) 41903
ПАЎДНЁВАЯ АМЭРЫКА/ЦЭНТРАЛЬНАЯ АМЭРЫКА/КАРЫБСКІЯ КРАІНЫ 41904
АКЕАНІЯ 41905
ПАЎНОЧНАЯ АМЭРЫКА 41906

Калі вы нарадзіліся ў Беларусі, але цяпер жывеце ў ЗША, то ваш канвэрт павінен мець наступны выгляд:
Belarus
Your Name
123 Your Street
Your Town, zip code
USA
DV-2002 Program
Kentucky Consular Center
Lexington, KY ZIP CODE
U. S. A.

Выйграўшыя будуць адабраныя кампутарам у траўні-чэрвені 2001 году, і ім будуць высланыя інструкцыі, у тым ліку інфармацыя пра ўсе выдаткі, зьвязаныя з іміграцыяю ў ЗША. Асобы, якія не выйгралі, паведамляцца ня будуць. Амэрыканскія амбасады і кансуляты ня будуць мець сьпісаў выйграўшых падаўцаў заяваў. Жонкі/мужы і нежанатыя дзеці (да 21 году) выйграўшых падаўцаў таксама атрымаюць візы. Візы Праграмы DV-2002 будуць выдавацца з 1-га кастрычніка 2001 году да 30 верасьня 2002 году.

Заўвага. Для таго, каб узяць удзел у Праграме DV-2002, напачатку ня трэба плаціць ніякіх збораў, акрамя паштовых. У напісаньні падаўца, калі хоча, можа карыстацца паслугамі якога-небудзь пасярэдніка альбо памочніка. Заявы, што адпавядаюць патрабаваньням, маюць роўныя шанцы быць выбранымі кампутарам незалежна ад таго, прыйшлі ад самога падальніка ці праз чыёсьці пасярэдніцтва. Няма сэнсу слаць заяву раней ці зь нейкага выбранага месца. Кожная заява, атрыманая на працягу пэрыяду прыёму, будзе мець роўныя магчымасьці з астатнімі заявамі гэтага рэгіёну.