Я МАГУ ЖЫЦЬ ЛЕПЕЙ!

Так назывецца сэмінар, заняткі якога ўжо пачаліся ў Беларусі. Мэта сэмінару - даць усім зацікаўленым, незалежна ад веку або ўзроўню адукацыі, магчымасьць навучыцца прынцыпам самапалепшаньня. Гэткае палепшаньне можна будзе здабыць ва ўсіх сфэрах жыцьця: сацыяльнай, фізычнай, духоўнай або фінансавай. Сэмінар паможа ўдзельнікам лепш выкарыстаць свой чалавечы патэнцыял, пакажа, як здабыць асабістую незалежнасьць.

Сэмінар "Я магу жыць лепей!" выкладаецца для 10-20 слухачоў на падставе адмысловага падручніка, які падрыхтаваў былы дырэктар Беларускай Службы Радыё Свабода Вячка Станкевіч, базуючы яго на ведамых на Захадзе прынцыпах самапалепшаньня.

Кошты выданьня падручніка і першапачатковых арганізацыйных выдаткаў ужо пакрытыя праз ахвярнасьць сяброў Дарадчай Рады Сэмінару ў Амэрыцы. Сам сэмінар праводзіцца на самааплочванай аснове, аднак, каб дапамагчы студэнц-кай моладзі і беспрацоўным створаны стыпендыяльны фонд.

Каб здабыць сродкі для фонду была створаная Група Падтрымкі Сэмінару. Ёйная задача - арганізаваньне розных прыбытковых мерапрыемстваў, заадно не адмаўляючыся ад грашовых ахвяраваньняў. Цяпер праводзіцца кампанія, каб колькасна павялічыць Групу да некалькіх дзесяткаў асобаў.

Хто хоча даведацца болей аб дзейнасьці сэмінаравай акцыі або мае жаданьне далучыцца да Групы Падтрымкі, можа пісаць на адрас бюлетэню або на электронную пошту: stankievichw@hotmail.com або тэлефануйце (732)222-1951 на працягу сьнежня 2000 году і студзеня 2001 году.

Ад Дарадчай Рады Сэмінару
"Я магу жыць лепей!"
Вячка Станкевіч

Запрашаем усіх зацікаўленых прыйсьці на зборку Групы Падтрымкі Сэмінару, якая адбудзецца ў Фундацыі імя П. Крэчэўскага ў пятніцу 28-га сьнежня а 7-й гадзіне папаўдні.