Лукашэнка рыхтуецца да выбараў

У канцы лістапада А. Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве краіны. Былі апраўленыя ў адстаўку дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі, дарадцы прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Віктар Шэйман, старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч і генэральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка.

Шэйман прызначаны на пасаду генеральнага пракурора Беларусі й звольнены з вайсковай службы ў запас. Лукашэнка прызначыў дзяржсакратром Рады бясьпекі былога віцэ-прэм'ера, міністра замежных справаў Урала Латыпава. Новым кіраўніком замежнапалітычнага ведамства краіны прызначаны Міхаіл Хвастоў, які раней зьяўляўся памочнікам Лукашэнкі ў пытаньнях міжнароднай палітыкі.

Вызвалены ад пасады кіраўнік беларускай спэцслужбы генэрал Уладзімер Мацкевіч. КГБ Беларусі ачоліў цяпер ужо былы начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Леанід Ерын.

Былы першы намесьнік міністра ўнутраных справаў генэ-рал Міхаіл Удовікаў прызначаны намесьнікам дзяржсакрата-ра Рады бясьпекі. Былы намесьнік дзяржсакратара Валянцін Нікіцін прызнчаны намесьнікам старшыні КГБ Беларусі.

Адпраўленыя ў адстаўку міністр культуры Беларусі Сасноўскі з фармулёўкай "за незадавальняючае кіраўніцтва міністэрствам" і намесьнік старшыні КГБ Генадзь Наркевіч.