Пакараньне за малітву

Напярэдадні Новага году была асуджаная жыхарка гораду Горадні за тое, што яна малілася ў грамадзкім месцы. Пры гэтым Марыя Мацко ніякага закону не парушыла, а толькі скарысталася сваім канстытуцыйным правам. Аднак, нягле-дзячы на гэта, ёй быў прысуджаны штраф у памеры аднаго мінімальнага заробку. Малілася сп-ня Мацко на месцы Фары Вітаўта, якая была ўзарваная бальшавікамі ў 1961 годзе.

Нагадаем, што летась 29-га лістапада на месцы Фары быў уста-ляваны крыж-напамін. Празь дзень крыж быў зьнішчаны. Але вернікі вырашылі штодзень да надыходу Калядаў маліцца на гэтым месцы. Гарадзкія ўлады ад пачатку чынілі перашкоды вернікам. Найбольшае абурэньне чальцоў камісіі выклікала тое, што набажэнствы на месцы Фары вяліся па-беларуску. Але вернікі ўсё-ж працягвалі зьбірацца, каб маліцца за аднаўленьне храма.