Моладзь яднаецца

Кіраўнікі буйнейшых моладзевых дэмакратычных арганіза-цыяў (Малады Фронт, Маладая Грамада, Беларуская Асацыя-цыя Маладых Палітыкаў, Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, Моладзевы Хрысьціянскі Сацыяльны Саюз) абвесьцілі пра стварэньне кааліцыі з мэтай правядзеньня сумесных кампаніяў. На прэсканфэрэнцыі 18-га кастрычніка было адзна-чана, што стваральнікі кааліцыі маюць намер значна актывізаваць моладзевы рух, прывесьці мададых людзей на маніфэстацыі, а ў наступным годзе - на прэзыдэнцкія выбары за дэмакратычнага кандыдата. Сярод 2 мільёнаў моладзі 1,5 мільёнаў патэнцыйных выбаршчыкаў, і гэта рэальная сіла.

Каштоўнасьці, якія будуць адстойваць удзельнікі кааліцыі, стандартныя: незалежнасьць, нацыянальнае адраджэньне, рэальная дэмакратыя, вольны рынак, рэформа адукацыі, прафэсыйнае войска, супрацьстаяньне злачыннасьці, алькагалізму, наркаманіі. Першая сумесная акцыя пройдзе ўвечары 12-га лістапада ў цэнтры горада, створаны адпаведны аркамітэт.