Новы музэй у Горадні

Нядаўна ў Горадзенскім мэдунівэрсытэце адкрылі адзіны ў Беларусі музэй тэраталёгіі (тэраталёгія - навука пра выроды). Заснавальнік - доктар мэдыцыны Юрый Кісялёў - праца-ваў над калекцыяй цягам 15 гадоў і сабраў больш за 50 экспа-натаў. Сярод іх можна пабачыць чалавека-бульдога, сіямскіх блізьнятаў. Зьдзівяць наведнікаў і мітычныя істоты: двухаб-лічны Янус, цыклопы, русалкі. Беларуская кунсткамэра разьмешчаная ў пабудове, у якой у 1586 годзе было зроблена анатаміяваньне караля Рэчы Паспалітай Сцяпана Батуры - першае ва Ўсходняй Эўропе анатаміяваньне трупа.