Па навуку ў Вільню

Чатыры дзясяткі беларусаў у Вільні пачалі вучыцца, як бяз гвалту змагацца з дыктатарскім рэжымам у сваёй краіне. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі амаль усе беларускія апазыцыйныя рухі й партыі. Кожны, праслухаўшы цыкл лекцыяў, стане ў Беларусі інструктарам, здольным навучаць мэтадаў негвалтоўнага супраціву іншых прыхільнікаў апазыцыі.

Сэмінар у арганізаваў Фонд Падтрымкі Абароны Грамадзя-наў, які ўзначальваюць летувіскія праваабаронцы. Вучыць беларусаў прыехаў і кіраўнік Інстытуту Эйнштэйна ў ЗША, славуты тэарэтык негвалтоўнага супраціву Джын Шарп.

У Вільні напэўна ня будуць вучыць, як падрываць масты або вырабляць выбуховыя прыстасаваньні. Аднак навучаць, як зрабіць так, каб чым найболей людзей пачалі не давяраць уладзе, або каб спэцыялісты стратэгічных галінаў (лекары, фінансісты, юрысты) арганізавана адмаўляліліся ад супрацоўніцтва з дыктатарам. Беларусы таксама будуць вучыцца, як падчас канфлікту ў грамадзтве арганізоўваць страйкі, дэманстрацыі ды іншыя акцыі паралізаваньня ўлады. Праца са сродкамі масавай інфармацыі, стварэньне мітаў і іх пашырэньне - таксама важныя складнікі такога змаганьня.