Бел-чырвона-белы сьцяг на "Славянскім базары"

У час адкрыцьця фэстывалю на вачох гледачоў, артыстаў і Лукашэнкі малады віцяблянін Андрэй Капорыкаў узьняў бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта адбылося напрыканцы цырымоніі, калі ўсе ўдзельнікі канцэрту выйшлі вітаць гледачоў, ён наблізіўся да сцэны й з крыкам: "Жыве Беларусь! Хай Бог нам дапаможа!" разгарнуў нацыянальны сьцяг.

Да хлопца адразу кінуліся двое супрацоўнікаў службы бясьпекі, але ён пасьпеў сыпануць жмут налепак ды ўлётак Маладога Фронту. Тады на яго кінулася аж сямёра бамбізаў ды пачалі жорстка зьбіваць проста на вачох гледачоў і артыстаў, ён працягваў крычаць "Жыве Беларусь!" аж пакуль ня страціў прытомнасьць. Потым яго вывалаклі за плот і, калі вярнулася прытомнасьць, яшчэ нейкі час мэтадычна зьбівалі. Пасьля адвезьлі ў міліцэйскі пастарунак, учынілі тры допы-ты, склалі пратаколы за хуліганства й за распаўсюджаньне ўлётак. Як патлумачылі Капорыкаву міліцыянты, затрымліва-лі й зьбівалі яго супрацоўнікі асабістай аховы Лукашэнкі.

Такім чынам бел-чырвона-белы сьцяг трапіў-ткі на фэстываль. Так нараджаецца новая Беларусь і яе новыя героі.