Быў рух, зьявілася кніга

Кнiга Сымона Кандыбовiча "Разгром нацыянальнага руху ў Беларусi" выйшла дзякуючы ажыцьцяўленьню супольнага праекту Беларускага Інстытуту Навукі і Мастаціва ў Нью Ёрку і часапіса "Беларускі Гістарычны Агляд". На старонках выданьня прадстаўленыя ўспамiны непасрэднага ўдзельнiка падзеяў i сьведкi рэпрэсіяў сталiнскага рэжыму на беларускай зямлi. Сп. Кандыбовіч быў кіраўнікоў справаў Саўнаркаму БССР (1931-33 г.г.), у 1935 годзе быў начальнікам нарыхтовак Упаўнаважанага Наркамхарчпрома СССР пры СНК БССР. У 1940 годзе яго арыштавалі. Падчас вайны ўваходзiў у склад Беларускай Цэнтральнай Рады i кiраваў яе агульным аддзелам, у чэрвенi 1944 года ўдзельнiчаў у паседжаньнях II Усебеларускага Кангрэсу, а потым эмiграваў у Нямеччыну. Памёр С. Кандыбовiч у Мюнхене ў 1972 годзе. Тэкст, надрукаваны ў кнізе, пісаўся ў 1950-я гады для радыё "Вызваленьне" ("Свабода"). У 1998 годзе Вячка Станкевіч перадаў рукапіс Янку Юхнаўцу (зяцю Сымона Кандыбовіча), ад якога працу атрымаў Лявон Юрэвіч.

Праца Сымона Кандыбовіча каштоўная тым, што гэта адна зь першых спробаў дасьледаваньня гісторыі рэпрэсіяў супраць беларускае інтэлігенцыі ў 30-я гады. Асаблівую цікавасьць маюць характарыстыкі і замалёўкі, напісаныя аўтарам як відавочцам тых падзеяў.

Успамiны, якiя ахоплiваюць перыяд ад лютаўскай рэвалюцыi 1917 года да пачатку Другой сусьветнай вайны,расказваюць пра розныя хвалi рэпрэсiяў супраць прадстаўнi-коў беларускага нацыянальнага руху, уключаюць анатаваны ўказальнiк iмёнаў і фотаздымкі рэпрэсаваных дзеячаў.