Прысуд вядомым палітыкам

Вынесены прысуд у крымінальнай справе лідэра сацыял-дэмакратаў Міколы Статкевіча й дэпутата Валерыя Шчукіна. Статкевіч атрымаў 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю прысуду на 2 гады. Шчукін - 1 год з адтэрміноўкаю на год. Акрамя таго яны павінны выплаціць каля 88 мільёнаў рублёў.

Вядомых палітыкаў абвінавацілі ў тым, што летась яны актыўна ўдзельнічалі ў кастрычніцкіх вулічных беспарадках, а Статкевіч - і ліпеньскіх, пад час шэсьця ў Дзень Незалежнасьці, і справа цягнулася з восені мінулага году.

Сярод прысутных на судзе былі прадстаўнікі амбасадаў, АБСЭ, сацыял-дэмакраты зь Нямеччыны, партыйныя паплечнікі й журналісты. Такі прысуд ня стаў нечаканасьцю, улічваючы ганебную практыку ўладаў такім чынам выключаць актыўных грамадзянаў з палітычнага жыцьця.