"Ратуйце..."

Па ўсёй Беларусі паадкрывалі рахункі для збору дапамогі сем'ям маракоў расейскага падводнага чаўна "Курск". Які цынізм! На "Курску" выпрабоўвалі новую сьмертаносную зброю. Экіпаж, прынамсі камандзіры і прадстаўнікі ваенных заводаў, што прысутнічалі на пусках тарпедаў, ведалі, на што ідуць. Зброя аказалася няякасная, і падлодку разарвала. Новае пакаленьне расейскай зброі скіравана супраць іншых краінаў, асобныя яе віды - і супраць Беларусі таксама. І беларусаў жа агітуюць плаціць за выпрабаваньні ўласнае сьмерці.