Рэзалюцыя Кангрэсу ЗША

Камітэт міжнародных зносінаў Кангрэсу ЗША ўхваліў праект рэзалюцыі ў справе Беларусі, прадстаўлены кангрэс-мэнам Сэмам Гейдэнсанам, бацькі якога паходзяць зь Беларусі й былі ў вайну ўратаваныя сялянамі Параф'янава, што пад Докшыцамі.

Рэзалюцыя асуджае рэжым Лукашэнкі й патрабуе ад Расеі перастаць спансараваць яго. Гейдэнсан адзначыў неабход-насьць падтрымкі тых, хто пакутуе ў выніку кіраваньня Лукашэнкі. Дакумэнт асуджае арышты дысыдэнтаў і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня. "Лукашэнка зацягвае перамовы пад эгідай АБСЭ. Атмасфэра рэпрэсіяў і страху ў Беларусі выключае правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў", - заявіў Гейдэнсан.

У рэзалюцыі асуджаецца падпісаньне саюзу з Расеяй і ставіцца пад сумнеў яго легітымнасьць, бо Лукашэнка страціў права падпісваць такія дагаворы ад імя дзяржавы. Адзначаецца, што дамова пярэчыць мэмарандуму аб гаран-тыях бясьпекі, падпісанаму Ельцыным у сьнежні 94-га году на саміце краін-сяброў АБСЭ ў Будапэшце. Рэзалюцыя заклікае прэзыдэнта Клінтана ўзьняць пытаньне фінансавай падтрымкі лукашэнкаўскага рэжыму з боку Расеі. Дакумэнт заклікае адміністрацыю Клінтана даць Кангрэсу спра-ваздачу з канкрэтных крокаў, дзеля таго, каб прымусіць урад Расеі перастаць падтрымліваць рэжым Лукашэнкі.

Рэзалюцыя абяцае быць беспрэцэдэнтная. Яе падтрымалі ўжо 130 кангрэсмэнаў.