Савет Эўропы спадзяецца на прагрэс

Палітычны камітэт Савета Эўропы ў Страсбурзе разгля-даў 22-га студзеня "беларускае пытаньне". Эўрапейскія парлямэнтарыі абмеркавалі вынікі мінулых выбараў у Палату прадстаўнікоў ды магчымасьці аднаўленьня статуса спэцыяльна запрошанага для парляманту Беларусі, які быў замарожаны пасьля рэфэрэндуму 1996-га году ды роспуску Вярхоўнага Савету. Пакуль канкрэтнае пазыцыі па гэтаму пытаньню не агучваецца. Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы лорд Расел-Джонстан сказаў, што ён ня думае, што ў Беларусі быў дасягнуты істотны прагрэс, каб апраўдаць нейкія зьмены ў адносінах да яе.

На мінулым тыдні ў якасьці паўнапраўных сябраў гэтай арганізацыі былі прынятыя Арменія й Азербайджан. Гэтым працэс пашырэньня арганізацыі вычарпаны - сябраў СЭ стала 43. Па-за Саветам Эўропы застаюцца Югаславія, Босьнія й Герцагавіна, Манака ды Беларусь.

Былі сур'ёзныя праблемы ў расейцаў, але пасьля абмер-каваньня сытуацыі ў Чачні паўнамоцтвы іхняй дэлегацыі аднавілі, нягледзячы на пярэчаньні некаторых парлямэнта-роў, якія зьвярталі ўвагу на парушэньні правоў чалавека.