ВЕСТКІ АБ СЭМІНАРАХ "Я МАГУ ЖЫЦЬ ЛЕПЕЙ!"

28-га студзеня адбыўся першы падмацавальны й дапаўняльны сэмінар у Менску, які даў магчымасьць абсальвэнтам папярэдніх атрымаць адказы на пытаньні, якія ў іх паўсталі падчас асабістага практыкаваньня прынцыпаў выкладзеных у семінары.

Некалькі абсальвэнтаў вельмі станоўча выказаліся аб карысьці, якую ім асабіста прынесьлі веды, атрыманыя на сэмінары. Некаторыя заявілі, што зьмены ў іх паводзінах, былі ўжо заўважаныя ў іхных сем'ях ды калегамі на працы.

Падчас дапаўняльнага сэмінару інструктары Ірына Дзіцэвіч і Антаніна Хатэнка закранулі крыху глыбей некаторыя тэмы сэмінару й адказалі на шэраг пытаньняў. Адміністратар сэмінару ад ТБМ Сяржук Кручкоў высьвятліў заданьні арганізатараў у розных гарадох, каб здабыць як найболей слухачоў і такім чынам пашырыць кола ўдзельнікаў. Вячка Станкевіч расказаў, як пачаўся праект сэмінару, якія яго мэты, якія дасягнулі посьпехі. Ён таксама паведаміў аб працы Дарадчых Радаў у Беларусі й у дыяспары ды аб дзейнасьці Групы Падтрымкі ў ЗША. Да канца сту-дзеня было праведзена 12 сэмінараў, у якіх узяло ўдзел 140 асобаў.

Адбылося паседжаньне Дарадчай Рады, а Вячка Станкевіч потым асабіста спаткаўся з прадстаўнікамі прафсаюзаў і маладзёвых арганізацыяў. Усе яны абяцалі падтрымаць дзейнасьць сэмінару ў іхных асяродках. Абмяркоўваліся розныя адміністратыўныя справы як апрацоўка й выданьне ўлёткаў, правядзеньне "прэзэнтацыйных сэмінараў", асабліва ў правінцыі, каб зацівавіць болей удзельнікаў. Бальшыню іх будзе праводзіць Аляксей Хадыка.

Эканамічная сытуацыя ў Беларусі значна пагоршылася за апошнія месяцы, дзеля гэтага вырашылі ўзмоцніць працу арганізатараў, зьнізіць кошты квіткоў на сэмінар ды шукаць дадатковай дапамогі ад дыяспары й магчымых грантаў. Рыхтуецца другое выданьне пад-ручніка з практычнымі папраўкамі. Наступны дапаўняльны сэмінар заплянаваны на красавік 2001 году. Атрыманы коштарыс відэазапісу сэмінару, які можна будзе зрабіць у пачатку лета 2001 году.

Падсумоўваючы, вельмі добра відаць, што сэмінары праходзяць пасьпяхова, прыносяць карысьць, але патрабуюць далейшай маральнай і матэрыяльнай падтрымкі. Бо чым горшая сытуацыя ў Беларусі, тым больш патрэбныя такія сэмінары.

Ад арганізатараў сэмінару Вячка Станкевіч

Фінансавыя ахвяры можна слаць на адрас Фундацыі Льва Сапегі, якая звольненая ад падаткаў:
Lew Sapieha Belarus Foundation
9364 Tartan View Drive
Fairfax, VA