Чэрвеньскі сход аддзелу БАЗА

9-га чэрвеня прайшоў чарговы сход нью ёрскага аддзелу БАЗА. На пачатку старшыня аддзелу сп. Віталь Зайка азнаёміў прысутных з апошнімі падзеямі ў Беларусі. У прыватнасьці, ён распавёў пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў і пра высоўваньне кандыдатаў у прэзідэнты, пра перасьлед апазыцыі лукашысцкім рэжымам і пра адносіны рэжыму з Расеяй. Кі-раўнік аддзелу заклікаў прысутных узяць удзел у Тыдні Паня-воленых Народаў і ў Маршы па Пятай Эвеню 15-га ліпеня.

Свой каментар да падзеяў у Беларусі, да тактыкі апазыцыі й уладаў даў Старшыня Галоўнай управы БАЗА сп. Антон Шукелойць.

Сп. Анатоль Тальянскі прапанаваў сябрам аддзелу правесьці экскурсіі па цікавых мясьцінах Амэрыкі, і вынес на абмяркаваньне шэраг варыянтаў.

Актыўна абмяркоўвалі магчымасьці правядзеньня сьвята Купальля пасьля выступу сп-ні Валі Якімовіч з заклікам прыняць актыўны ўдзел у ім.