Сход аддзелу БАЗА й літаратурная вечарына

11-га жніўня прайшоў чарговы сход нью ёрскага аддзелу БАЗА. На пачатку старшыня аддзелу сп. Віталь Зайка пазнаёміў прысутных з падзеямі, якія адбыліся ў Беларусі ад часу папярэдняга сходу аддзелу. Прамоўца распавёў пра ход падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пасьля праверкі пададзеных подпісаў за кандыдатаў, цэнтральны выбарчы камітэт аб'явіў, што 100 тысяч подпісаў сабралі толькі чатыры прэтэндэнты на прэзідэнцтва - Сямён Домаш, Уладзімер Ганчарык, Сяргей Гайдукевіч і Аляксандар Лукашэнка. Безумоўна, выбарчы камітэт, які знаходзіцца цалкам пад уплывам рэжыму Лукашэнкі, зрабіў усё магчымае, каб не дапусьціць да выбараў лідэра Нацыянальнага вызвольнага руху Зянона Пазьняка. Камітэт праігнараваў заявы апазыцыі пра шматлікія парушэньні закону аб выбарах перадвыбарчай групай Лукашэнкі. Астатнія 16 кандыдатаў, сярод якіх былы прэм'ер М. Чыгір, былы міністар абароны Казлоўскі, камуніст Калякін, ды іншыя, не набралі 100 тысячаў подпісаў. Наступны перадвыбарчы этап - рэгістрацыя кандыдатаў і перадвыбарчая агітацыя. Выбары, як вядома, адбудуцца 9-га верасьня.
Важнай падзеяй таксама сталі перамовы паміж прэтэндэн-тамі Домашам і Ганчарыкам, дзе справа ішла, між іншага, пра выстаўленьне Ганчарыка як адзінага апазыцыйнага кандыдата, і замацаваньне за Домашам, у выпадку перамогі, пасады прэм'ер-міністра. Перамовы нялёгкія, яшчэ працягваліся, і ад іх выніку залежыць адзінства апазыцыі й перамога на выбарах.
Сярод іншых падзеяў сп. Зайка ўзгадаў перасьлед рэжымам сябраў выбарчых групаў апазыцыйных кандыдатаў і маладзё-вых арганізацыяў "Малады Фронт" і "Зубар", рэакцыю амэры-канскіх уладаў на падзеі ў Беларусі, адказы Лукашэнкі карэс-пандэнткам "Беларускай Дзелавой Газэты" й "Народнай Волі" ў справе зьніклых палітыкаў і ягонага псыхічнага здароўя.
Затым прайшла літаратурная вечарына, прысьвечаная творчасьці выдатнай паэткі, вялікай патрыёткі й пакутніцы за Беларусь - Ларысы Геніюш (1910-1983). Вечарыну вёў зямляк Ларысы Геніюш, сп. Уладзімер Каўшовік. Ён апісаў мясьціны, адкуль паходзіла паэтка і ейны род-Мастоўскую й Ваўкавыскую зямлю, а таксама Крынкі, што на Беласточчыне. Сп. Каўшовік накрэсьліў жыцьцёвы й творчы шлях паэткі. Гучалі ейныя вершы, прысьвечаныя родным мясьцінам, землякам. Нарадзілася Ларыса Геніюш (з дому -Міклашэвіч) у сялянскай сям'і, у маёнтку Жлобаўцы, што недалёка ад вёскі Воўпа. Падчас Першай сусьветнай вайны сям'я апынулася ў эвакуацыі, затым вярнулася на бацькаў-шчыну, што была ўжо пад польскай уладай. Ларыса скончы-ла Ваўкавыскую гімназію, працавала настаўніцай. Неўзабаве яна выйшла замуж за студэнта Карлава ўнівэрсытэту ў Празе Янку Геніюша. Тады чэскі ўрад дапамагаў беларускай і ўкраінскай моладзі зь земляў, што апынуліся пад Польшчай, набываць вышэйшую асьвету, і Янка студыяваў у Празе мэдыцыну. У 1935 г. нарадзіўся сын Юрка, а з 1937 г. Ларыса Геніюш з сынам і мужам сталі жыць у Празе. Ларыса даўно складала вершы, але друкавацца пачала ў 1939 г., калі ў беларускай газэце "Раніца", што выходзіла ў Бэрліне, сталі зьяўляцца яе вершы. У 1942 г. у Празе выйшла кніга ейных вершаў "Ад родных ніў". Л. Геніюш брала актыўны ўдзел у беларускім жыцьці ў Празе, была сакратаром Беларускага Нацыянальнага Камітэту. Яна апеквалася прэзідэнтам БНР В. Захаркам, што жыў у Празе ў апошнія гады жыцьця, і яна была сярод тых, хто прапанаваў перадаць прэзідэнцтва М. Абрамчыку. Пасьля саветызацыі Чэхаславакіі Ларысу Геніюш арыштавала НКВД, ня гледзячы на тое, што яна мела чэскае грамадзянства й ніколі не была грамадзянкай Саветаў. У Менску яе дапытваў сам шэф НКВД у Беларусі - Цанава. За "анты-савецкую дзейнасьць", а фактычна за беларускі патрыятызм і грамадскую дзейнасьць Геніюш з мужам атры-малі па 25 гадоў сталінскіх лягероў. Там , у лягярох, воля й мужнасьць Ларысы Геніюш падтрымлівалі вязьняў, якія звалі яе "мамай" і прасілі вершаў, якія называлі "глюкозай". Дзяку-ючы сваёй мужнасьці, Геніюш выжыла ў пекле сталінскіх лягераў, і з 1956 г. стала жыць у Зэльве, на радзіме мужа. Сы-туацыя была досыць трагічная - у Прагу вяртацца не дазвалялі, сын жыў у Польшчы, да яго таксама нельга было прыехаць. Мясцовыя камуністычныя ўлады ўсяляк перасьле-двалі паэтку. Геніюш прынцыпова адмовілася прымаць савецкае грамадзянства. Цэлы час яна пісала вершы, у якіх вылівала сваю душу, рэагавала на ўсе падзеі вакол сябе. Максіму Танку й Уладзімеру Караткевічу ўдалося прабіць да друку некалькі зборнікаў вершаў Ларысы Геніюш. Да самага канца жыцьця Геніюш заставалася нязломнаю патрыёткаю Беларусі, што верыла ў волю й незалежнасьць Бацькаўшчы-ны. Яна была сапраўдным дысыдэнтам, выспай мужнасьці й прынцыповасьці ў моры боязі, сэрвілізму й прыстасаванства. Да гэтай выспы цягнула новую гэнэрацыю нашых адраджэн-цаў. У 1970-80-я гады ў гасьцях у яе бывалі У. Караткевіч, М. Ермаловіч, Р. Барадулін, З. Пазьняк ды шмат іншых. Творчасьць Геніюш шчасьліва спалучала тонкі лірызм, ра-мантыку з патрыятычным патасам і хрысьціянскімі матывамі. Шмат вершаў паэткі яшчэ не надрукаваныя. Будзем спадзя-вацца, што для іх новае стагоддзе будзе больш спрыяльным.
Падчас вечарыны прысутныя з увагай слухалі вершы Ларысы Геніюш у выкананьні Веры Бартуль, Уладзімера Каўшовіка, Алесі Навумік, Нэлі Ржэвуцкай і Валі Якімовіч. Сп. Сяржук Сокалаў-Воюш распавёў пра свае сустрэчы з Ларысай Геніюш у Зэльве, куды ён упершыню прыехаў разам зь пісьменьнікам У. Арловым. Тады Геніюш сказала ім: "Прыляцелі Арлы-Сокалы!" У яе хаце адраджэнцаў заўсёды чакала шчырая гасьціннасьць, сьціплы пачастунак і - вершы.
Сп. Каўшовік сказаў, што на радзіме паэткі сп-ва Юры й Ліля Кучукі кожны год ладзяць вечарыны памяці Ларысы Геніюш. У Гудзевічах сп. Алесь Белакоз, стваральнік мясцовага музэю, які добра ведаў паэтку, таксама штогод ушаноўвае яе памяць імпрэзамі. Да Геніюш будуць прыходзіць новыя пакаленьні беларусў, яе паэзыя, яе кніга ўспамінаў "Споведзь" заўсёды будуць мець удзячнага чытыча.

В. Зайка