БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛКА Ў ЛЁНДАНЕ

Пры Лёнданскім Скарынаўскім цэнтры пачала працаваць беларуская школка. Першыя заняткі ў ёй адбыліся 24-га лютага. Напачатку заняткі будуць праходзіць раз на месяц. Дзяцей ва ўзросьце ад 5 год і далей будуць навучаць танчыць, маляваць і, самае галоўнае - размаўляць, чытаць і пісаць па-беларуску. Надалей таксама будуць праходзіць заняткі па вывучэньню беларускай гісторыі й культуры. У першы дзень прысутнічала каля дзесяці чалавек - усе зь сем'яў, дзе хтосьці з бацькоў беларус. Прычым толькі некалькі зь іх - з самога Лёндану, астатнія - зь іншых месцаў Ангельшчыны.

Вельмі цешыць, што ў час калі на Бацькаўшчыне беларускія школы зачыняюць, на чужыне яны адкрываюцца. Хочацца верыць, што й у Нью Ёрку ў хуткім часе насьпее неабход-насьць адкрыцьця нядзельнай школкі. Дзеці-ж растуць.