Спецслужбы сачылі за жалобай

У Мядзелі Менскай вобласці 25-га чэрвеня адзначалі сумную гадавіну. Менавіта ў гэты дзень сорак дзевяць гадоў таму супрацоўнікі сталінскага НКВД расстралялі без суда й следства ўсіх вязняў, у тым ліку й "палітычных".

Апошнія гады нашчадкі расстраляных людзей прыязджаюць на месца гібелі сваіх родных. Звычайна мясцовыя ўлады не выказвалі незадавальненьня гэтымі сходамі. Аднак сёлета сходам зацікавіліся беларускія спецслужбы, даслаўшы туды свайго апэратара. Акрамя таго, у месцы правядзення сходу згрупавалася пэўная колькасьць міліцыянтаў.

Удзел у жалобе бралі хлопцы, якія называюць сябе сябрамі клюбу "Край". І калі яны дружна падышлі да апэратара й запыталі, з чаго-б гэта яму закарцела паздымаць, міліцыянты вырашылі, што магчыма "будуць біць". Яны зьвярнуліся па дапамогу да маёра зь Мядзельскага РАУСа, які пачаў палохаць хлопцаў выклікам АМОНа. "Краёўцы" вырашылі не ствараць непатрэбных канфліктаў.