СПРАВАЗДАЧА ДЗЯРЖДЭПАРТАМЭНТУ ЗША

26-га лютага Дзярждэпаратамэнт ЗША апублікаваў гада-вую справаздачу "Пра стан правоў чалавека ў паасаобных краінах сьвету". Шмат месца ў ёй - 50 старонак - прысьвеча-на парушэньням правоў чалавека ў Беларусі, у якой амаль уся ўлада сканцэнтраваная ў руках прэзыдэнта, які застаецца на пасадзе, хаця тэрмін ягоных паўнамоцтваў скончыўся, і вузкага кола ягоных дарадцаў. Судовая ўлада, ахова права-парадку й унутраная бясьпека падсправаздачныя толькі прэзыдэнту. Парлямэнт Беларусі не абраны, а прызначаны прэзыдэнтам. Улады жорстка абмежавалі права грамадзянаў на пераабраньне ўраду й прынялі жорсткія меры для нэўтра-лізацыі палітычных апанэнтаў, далей абмяжоўвалі свабоду слова, друку, сходаў, рэлігіі й згуртаваньняў. Міліцыя зьбівала вязьняў, а таксама ўжывалі супраць іх псыхалягічны ціск. Падрабязна гаворыцца пра "зьнікненьні" апанэнтаў рэжыму. Працягваецца ціск на рыма-каталіцкую й пратэстан-цкія цэрквы, мае месца таксама антысэмітызм ў грамадзтве.

Падрабязна пазнаёміцца са справаздачаю можна на Інтэрнэце на старонцы Дзярдэпартаманту ЗША.