Судзяць камунізм

Міжнародны кангрэс ў пытаньні ацэнкі злачынстваў камунізму распачаўся 12 чэрвеня ў будынку Сэйма Літоўскай Рэспублікі. Беларусь на кангрэсе прадстаўляюць лідар КХП БНФ Зянон Пазьняк, Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, гісторык Ігар Кузьняцоў, прэзыдэнт Аб'яднаньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Радзім Гарэцкі. У межах Кангрэсу, на які зьхаліся прадстаўнікі 20 краінаў сьвету, будзе дзейнічаць Віленскі Трыбунал, прататыпам якога ёсьць Нюрнберг. Удзельнікі міжнароднага кангрэсу павінны даць ацэнку камунізму як зьяве. Перад удзельнікамі форуму ўжо выступіў сьпікер літоўскага Сэйма Вітутас Ландсбергіс.