Сустрэча ў Дзярждэпартамэнце

9-га лістапада ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША ў Вашынгтоне адбылася сустрэча Старшыні Беларускага Народнага Фронту сп. Зянона Пазьняка ды намесьніка старшыні нью ёрскага аддзелу БАЗА сп. Марата Клакоцкага з кіраўнічкай "беларускага стала" сп-няй Чэрыл Джонсан, якая нядаўна пачала працаваць на гэтай пасадзе. Сустрэча была заплянаваная з мэтаю правесьці абмен думкамі й пазнаёміцца з новай адміністрацыяю аддзелу Беларусі. Сп-ня Джонсан да гэтага працавала ў Македоніі й Славакіі й добра абазнаная з палітычнай сытуацыяй ва Ўсходняй Эўропе. Яна добра арыентуецца ў беларускіх праблемах і выказала зацікаўлень-не ў далейшым супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычны-мі сіламі й беларускаю дыяспараю ў ЗША. Яна плянуе напа-чатку будучага году наведаць Нью Ёрк і бліжэй пазнаёміцца з дзейнасьцю беларускіх арганізацыяў у нашым горадзе.