Неспакойна Сувораву ў Беларусі

Якраз напярэдадні гадавіны сканчэньня Другой Сусьветнай вайны нехта запэцкаў рудою фарбай навюсенькі бюст Суворава ў Віцебску. Толькі-толькі гэты бюст паставілі каля ваенкамату на той самы пастамэнт, адкуль паўтары гады таму быў зьнік ягоны папярэднік "Сувораў-1".

Віцебскія дзяржаўныя газэты шырока спавяшчалі, што новы "Сувораў-2" зь якаснага бэтону ды вагою ў 315 кг быў зроблены на грошы, сабраныя работнікамі таго самага ваен-камату. Але ў горадзе ходзяць чуткі, што ў іх знайшоўся спонсар, які даў грошы, каб адкупіцца ад службы ў войску.