Тэрор на вуліцах Менску

18-га траўня ў Менску была жорстка разагнаная акцыя пратэсту, якую ладзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ. Зраніцы на Кастрычніцкай плошчы сабраліся людзі, каб выказаць пратэст супраць Другога ўсебеларускага народнага сходу, ладжанага ўладамі. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі й плякаты "Зянон Пазьняк - беларускі кандыдат", "Ганьба маскоўскім халуям". Неўзабаве пад'ехала некалькі аўтобусаў. Людзі ў цывільным напалі на маніфэстантаў, зацягвалі іх у аўтобусы й зьбівалі тых, хто аказваў супраціў. Усяго затрымалі каля 40 асобаў. Кіраваў апэрацыяй міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Акцыя працягвалася на працягу ўсяго дня, на Кастрычніцкай пло-шчы й прылеглых вуліцах людзей затрымлівалі й абшуквалі.