Юбілей БАЗА ў Нью Джэрзі

29-га кастрычніка ў Гайланд Парку, Нью Джэрзі, адбылося сьвяткаваньне 50-х угодкаў заснаваньня аддзелу БАЗА ў гэтым штаце. Імпрэзу, якая праходзіла ў залі гатэлю Hyatt Regency, пачаў старшыня аддзелу сп. Юрка Азарка. Ён распавёў пра гісторыю стварэньня аддзелу, пра асаблівасьці й прабле-мы, зь якімі сутыкнуліся тады заснавальнікі арганізацыі. Асабліва ён адзначыў ахвярную працу першага старшыні аддзелу сьв. памяці Філарэта Родзьку. Удзельнікі сьвяткаваньня хвілінай цішы ўшанавалі памяць памёрлых былых старшыняў нью джэрзійскага аддзелу БАЗА Філарэта Родзькі, Янкі Дубягі, Пётра Кажуры, Сяргея Гутырчыка, Міхася Тулейкі, Тамаша Супруна. Сп. Ю. Азарка адзначыў добрае стаўленьне мясцовых уладаў да беларускай грамады, усталяваныя трывалыя кантакты з палітычнымі дзеячамі, што прадстаўляюць Дью Джэрзі ў Кангрэсе і Сенаце ЗША.

Затым слова ўзяў сп. Янка Запруднік, які адзначыў вялікую працу, якую вёў і вядзе аддзел БАЗА ў Нью Джэрзі, падкрэсьліўшы, што моцная беларуская прысутнасьць у штаце не была-б магчымая без працы аддзелу. Сп. Запруднік заўважыў, што помнікі арганізацыям ставяцца праз друкаваньне кнігаў, і таму аддзел мусіць мець такую кнігу.

Прадстаўнік кангрэсмэна Ф. Палоне прывітаў усіх прысут-ных і прачытаў пасланьне кангрэсмэна, у якім той выказаў падтрымку змаганьню беларускага народу за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю, пералічыў апошнія меры, прынятыя Кангрэсам ЗША для гарантаваньня незалежнасьці Беларусі й дапамогі ў справе абароны свабоды і правоў чалавека.

Затым выступіў сп. Антон Шукелойць, Старшыня Галоўнае Ўправы БАЗА. Ён сардэчна павіншаваў сяброў аддзелу з юбі-леем і сказаў, што, нягледзячы на складаныя абставіны, пра-ца эміграцыіі будзе заўсёды патрэбная для Бацькаўшчыны.

Удзельнікі сьвяткаваньня прынялі рэзалюцыю, у якой асудзілі махлярствы рэжыму Лукашэнкі пад час апошніх выбараў і выказалі падтрымку Вярхоўнаму Савету 13-га скліканьня як адзінай законнабранай уладзе.

У мастацкай частцы выступіла трыо сям'і Казакоў.