Палітычныя ўцекачы зь Беларусі

2-га сакавіка ў Беластоку была зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх палітычных уцекачоў. Яна ставіць перад сабою мэту даваць прававую, інфармацыйную, псыхалягічную й фінансавую дапамогу людзям, што пакінулі краіну з палітыч-ных матываў. Апошнім часам баючыся наплыву уцекачоў зь Беларусі, Дэпартамэнт па справах уцекачоў МУС Польшчы ў апошнія два гады, парушаючы "Канвэнцыю ААН аб уцека-чах" і "Закон аб іншаземцах у Польшчы", зацягвае тэрміны разгляду спраў палітычных уцекачоў зь Беларусі на гады. Прычынай гэтага магло стаць таксама тое, што некаторыя асобы, якія шукалі палітычнага прытулку ў Польшчы, ў пэ-рыяд разгляду іх справаў вярнуліся ў Беларусь, чым дыскрэ-дытавалі ўсіх беларускіх апазыцыянэраў, якія шукаюць статусу ўцекача ў Польшчы. Паводле зьвестак арганізацый-най групы Зьвязу, зараз у Польшчы палітычнага прытулку чакаюць некалькі дзясяткаў беларускіх грамадзянаў.

У Заходняй Эўропе ўсё часьцей здараюцца выпадкі, калі жыхары краінаў былога СССР выдаюць сябе за беларусаў. Беларускі палітычны рэжым, які клясыфікуецца як дыктатар-скі, амаль гарантуе атрыманьне палітычнага прытулку. Па-водле паведамленьняў зь Вялікабрытаніі, вопытныя ўцекачы вязуць з сабою павестку ад беларускай міліцыі альбо іншыя доказы прыналежнасьці да беларускай апазыцыі. Уцекачам з Расеі й Ўкраіны атрымаць прытулак нашмат цяжэй. Разгляд справы можа цягнуцца да некалькіх гадоў. Цягам гэтага часу імігрант мае магчымасьць працаваць, вучыць замежную мову й атрымліваць сацыяльную дапамогу.