Віншаваньня не было

31-га сьнежня жыхары Лёзна (Віцебская вобласьць) не пабачылі тэлевізійнага віншаваньня кіраўніка краіны. У момант, калі на БТ зьявіўся Лукашэнка, па экране пайшлі палосы й зьнік гук. За хвіліну да наступленьня новага году трансьляцыя аднавілася. 4-га студзеня горад наведалі прадстаўнікі спэцслужбаў. Але высьветліць прычыну ўзьніклай перашкоды яны не змаглі. Таму жыхары Лёзна маюць вялікае поле для разнастайных здагадак. Адны хочуць разглядаць гэта як новую форму дзеяньня Мірона, другія - як умяшальніцва звышнатуральных сілаў.