Канцоўка "Вясны-2000"

14 траўня ў Менску прайшла апошняя акцыя з сэрыі "Вясна-2000", прысьвечаная пяцігодзьдзю забароны нацыянальнай сымболікі. У той дзень на Кастрычніцкай плошчы сабралася каля тысячы чалавек. Людзі пастараліся аздобіць сваё адзеньне значкамі, хусткамі ці іншымі аксэсуарамі ў на-цыянальных бел-чырвона-белых колерах. Перад прысутнымі сьпявалі барды Андрэй Мельнікаў і Зьміцер Бартосік. Як дэманстранты, так і міліцыя паводзілі сябе спакойна, раз-пораз людзі даставалі бел-чырвона-белыя сьцягі, некаторыя, папросту, каб сфатаграфавацца на ўдалым фоне. Некато-рую ажыўленасьць у імпрэзу ўнёс старшыня "Маладога Фронту" Павал Севярынец, які пачаў актыўна скандаваць і голасна сьпяваць народныя песьні. Да яго адразу падбегла некалькі міліцыянтаў, аднак лідар МФ ня толькі не супакоіў-ся, але пасьпеў яшчэ вырваць з рук міліцыянта сканфіскаваны ў некага сьцяг. На гэтым інцыдэнты скончыліся.

Старшыня БНФ "Адраджэньне" Вiнцук Вячорка, ацэньваючы вынiкi "Вясны -2000" на травеньскім сойме арганізацыі, зазначыў, што дзякуючы гэтай кампанii беларуская грамадзкасьць значна актывiзавалася, павялiчылася лiчба тых людзей, якiя ўдзельнiчаюць у акцыях апазыцыi, i, што вельмi важна, Эўропа зьмянiла стаўленьне да сытуацыi ў Беларусi.