Абвешчаныя выбары ў "Палату прадстаўнікоў"

13-га ліпеня Указам Лукашэнкі абвешчаная дата выбараў у гэтак званую "Палату прадстаўнікоў". Першы тур мае адбыцца 15-га кастрычніка. Паводле меркаваньня міжнародных арганізацыяў, беларускія ўлады не гатовыя да таго, каб праводзіць парлямэнцкія выбары. Патрабаваньні АБСЭ ў гэтай справе вядомыя, і беларускі ўрад іх ня выканаў.

У першыя дні жніўня ў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Замежных парлямэнтарыяў цікавілі два пытаньні. Першае - ці адбыліся нейкія зрухі ў чатырох вядомых кірунках зьмены сытуацыі ў Беларусі; і другое - ці ёсьць у апазыцыі еднасьць адносна ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 15 кастрычніка?

Канчатковае рашэньне пра накіраваньне або йгнараваньне міжнароднымі назіральнікамі выбараў у Беларусі будзе прынятае на адмысловай канфэрэнцыі ў Вене 30 жніўня.