Выбары ў "палатку" праваліліся

Выбары ў "Палату прадстаўнікоў", якія адбыліся 15-га кастрычніка, не адпавядалі міжнародным стандартам. Такую выснову зрабілі экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, якія на працягу месяца знахо-дзіліся ў Беларусі. Яны падкрэсьлілі, што палажэньні пра папярэдняе галасаваньне, пераносныя скрыні, правілы падліку й абагульненьня вынікаў галасаваньня зусім не адпавядаюць мінімальным патраба-ваньням, неабходным для незалежнага спраўджаньня і правядзеньня свабодных, справядлівых, роўных і адкрытых выбараў.

Дэлегацыя "тройкі", якая прадстаўляла ў Беларусі парля-мэнцкія асамблеі АБСЭ, Рады Эўропы й Эўрапарлямэнт, згадзілася з высновамі тэхнічнае місіі.

Па дадзеных Рэспубліканскай цэнтральнай каардынацый-най рады па падрыхтоўцы назіральнікаў за правядзеньнем выбараў агульная лічба яўкі на выбары па краіне, нават калі ня ўлічваць таго факта, што як ніколі моцна выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс (загон людзей на ўчасткі пагрозамі) усё роўна не перавышае 41%, а па вялікіх гарадох яна вагаецца ад 35 да 38,5%. І гэта вельмі разыходзіцца з 60%, якія назвалі ўлады. Адназначна можна сказаць - "выбары" не адбыліся й іх вынікі былі сфальсіфікаваныя.

Больш за ўсё падтасоўвалі шляхам выкрэсьліваньня людзей са сьпісаў, каб такім чынам падвысіць агульны адсотак тых, хто прыйшоў галасаваць. Самай буйной падтасоўкай можна лічыць тое, што ўвечары, калі па БТ паведамілі, што выбары па Менску не адбыліся ні па адной акрузе, старшыні выбарчых участкаў падпісалі копіі пратаколаў назіральнікам, згодна якім агульная колькасьць галасаваўшых склала 44,53%. А пазьней, відаць атрымаўшы жорсткія ўказаньні зьверху, лічбы пачалі зьмяняць ў бок павелічэньня, дагнаўшы іх да 53,4%. І так амаль паўсюль. І так па ўсёй краіне… Сапраўдны дзень падману беларусаў!