Прэзыдэнцкія выбары ўсё бліжэй

На 23-га ліпеня чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты сабралі больш за сто тысячаў падпісаў - гэта Ганчарык, Домаш, Гайдукевіч і Лукашэнка. Яшчэ некалькі сабралі блізка каля гэтага, але канчатковыя вынікі падліку будуць вядомыя толькі празь некалькі дзён.

Пяцёрка кандыдатаў ад дэмакратычнай апазыцыі, выконваючы дамову, заключаную перад пачаткам выбарчай кампаніі, высунулі адзінага кандыдата. Ім стаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык. Усе сябры пяцёркі застаюцца разам й будуць працаваць на адзінага кандыдата. Дасягнутая дамоўленасьць, што пасьля перамогі будзе створаная адзіная прэзыдэнцкая Рада, у якой усе яны будуць працаваць.