Выстава мастакоў-эмігрантаў

У лістападзе ў полацкім музэі беларускага кнігадрукавань-ня прайшла выстава "Традыцыі Сьв. Эўфрасіньні на эмігра-цыі". Там выстаўлялі графічныя творы замежных беларускіх мастачак Тамары Стагановіч, Паліны Сурвіллы і сьв. памяці Галіны Русак, а таксама кампутарныя копіі тых абразоў ась-ветніцы, якія захоўваюцца ў ЗША й Канадзе. Нядаўна экспа-зыцыя атрымала яшчэ адзін каштоўны экспанат - срэбны абраз Сьв. Эфрасіньні, які прэзэнтавала музэю сям'я Кіпеляў.