10-я ўгодкі Дэклярацыі аб Незалежнасьці

10-я ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці сьвяткаваліся ў Менску вельмі сьціпла. Упершыню арганізатары акцыяў праз нязгоду гарадзкіх уладаў вымушаныя былі абмежавацца рок-канцэртам "10 гадоў - 10 гітоў" замест традыцыйных шэсьця й мітынгу.

Антырусіфікацыйны пікет пад лёзунгамі "Створым Беларускі Нацыянальны ўнівэрсытэт", "Беларускую мову - у школы, шавіністаў - са школы", "Дзьвюхмоўе - падвойныя страты. Чыноўнікі эканомяць на беларускаcьці. Ганьба!" правёяло ў гэты дзень ў Менску ТБМ.

Акцыю пад назваю "Лятучы пікет", прымеркаваную да гадавіны, правялі 27-га ліпеня ў Менску сябры "Маладога Фронту". Пятнадцаць актывістаў гэтай арганізацыі, апрану-тыя ў белыя й чырвоныя кашулі, прайшлі праз горад, спы-няючыся ля дзяржаўных будынкаў, а таксама спрабавалі перадаць зварот у амбасаду Расеі, дзе яе адмовіліся прыняць, параіўшы пры гэтым даслаць дакумэнт факсам. Міліцыя ў дзеяньні ўдзельнікаў "лятучага пікету" ня ўмешвалася.

Акцыі прымеркаваныя да 10-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі сувэрэнітэту прайшлі ў гэты дзень у Магілёве, Віцебску, Горадні, Гомлі, Новаполацку, Баранавічах, Салігорску ды іншых местах.