Заява апазыцыі

Кансультацыйная рада апазыцыйных палітычных партыяў прыняла 12-га чэрвеня заяву, дзе гаворыцца, што "адзіным выйсьцем з канстытуцыйнага й палітычнага крызысу зьяўля-юцца перамовы паміж уладаю і палітычнай апазыцыяй у фар-маце, вызначаным міжнароднымі дакумэнтамі пры пасярэд-ніцтве КНГ АБСЭ…". Гэтая заява прысьвечаная завяршэнь-ню першага этапу гэтак званага "грамадзка-палітычнага дыялёгу". Дакумэнты "дыялёгу" зьяўляюцца толькі рэкамэн-дацыямі, паводле свайго праўнага статусу яны нічым не ад-розьніваюцца ад звароту шэраговага грамадзяніна да ўлады.

Між тым, аніякіх зрухаў у правядзеньні кансультацыяў паміж экспэртамі ад апазыцыі і ўладаў дагэтуль няма. На думку Кансультацыйнае рады цяперашні "дыялёг" - гэта прапагандысцкая кампанія, накіраваная толькі на зацягваньне часу. Здаецца, гэта ўжо зразумеў і кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік. На апошнім паседжаньні Кансульта-цыйнае рады ён упершыню сказаў, што верагоднасьць перамоваў паміж уладмі і апазыцыяй вельмі малая. І таму хутка надыйдзе час вызначацца зь беларускім пытаньнем.

Магчыма, нешта зьменіцца пад час чарговага візыту дэлега-цыі АБСЭ ў Менск, які адбудзецца з 20 па 22 чэрвеня. А 28 чэрвеня ў Вене пройдзе другая тэхнічная канфэрэнцыя ў пытаньні назіраньня за выбарамі ў Беларусі. Ейныя ўдзельні-кі вернуцца да абмеркаваньня сытуацыі ў Беларусі. Праўда, спадар Вік ня думае, што рашэньне аб накіраваньні назіраль-нікаў на парлямэнцкія выбары будзе прынятае менавіта тады. "Застаецца яшчэ чатыры тыдні на роздум", - лічыць ён.