БЕЛАРУСЫ ЖАРТУЮЦЬ

Ляцяць Лукашэнка й Замяталін самалётам над Магілёўшчынай . Раптам Замяталін выкідвае 100 даляраў.
- Што ты робіш? - пытае яго Лукашэнка.
- Ды вось знойдзе сабе які селянін - парадуецца.
Лукашэнка падумаў ды выкінуў цэлы стос грошай: - Няхай будуць шчасьлівы сто беларускіх крэсьцьян.
- Няхай будзе шчасьлівы ўвесь беларускі нарад - сказаў пілот і адчыніў люк, на якім стаялі яго пасажыры.

* * *

Сустрэліся Лукашэнка з Прэзыдэнтам Чачэніі Масхадавым у страўніку Пуціна:
- Што Александар Рыгоравіч, і Вас ён праглынуў?
- Не! Мы пайшлі другім пуцём!

* * *

Бог запрасіў да сябе Клінтана, Ельцына й Лукашэнку й кажа:"Я прызначыў канец сьвету. Даю Вам 10 дзён, каб паведаміць пра гэта вашым народам.
Выступае Клінтан:"Лэдзі й джэнтльмэны! Маю для Вас дзьве навіны адну добрую, другую кепскую. Добрая навіна: як мы заўсёды й спадзяваліся, Бог існуе…. Дрэнная - тое, што празь 10 дзён будзе канец сьвету."
Ельцын:"Дамы і гаспада! Маю для вас дзьве навіны, і абедзьве дрэнныя. Першая: як мы заўжды й баяліся, Бог існуе. Другая: праз 10 дзён будзе канец сьвету.
Лукашэнка:"Дарагія мае! У мяне дзьве цудоўныя навіны! Па-першае, мяне на вышэйшам узроўні прызнаў як легітымнага Прэзыдэнта сам Пан Бог! Па-другое, я буду вашым прэзыдэнтам да канца сьвета!"