Затрыманьні ў Віцебску

21-га кастрычніка ў Віцебску былі затрыманыя 11 удзельні-каў несанкцыяніраванай дэманстрацыі, якую правялі ля пом-ніка Еўдакіі Лось прадстаўнікі БНФ "Адраджэньне" разам з "Маладым фронтам" і Аб'яднанай грамадзянскай партыяй. Акцыя была прысьвечаная байкоту другога туру выбараў і прайшла пад лёзунгамі "Жыве Беларусь!", "Не - расійскай экспансіі!", "Свабоду палітвязьням!", "Вынікі выбараў - не сапраўдныя". Удзельнікі рухаліся па цэнтральнай вуліцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі і распаўсюджвалі незалежную прэсу. Сябры "Маладога фронту" сьпявалі беларускія нацыя-нальныя песні і скандавалі антыпрэзыдэнцкія лёзунгі. Мілі-цыянты зьявіліся амаль праз гадзіну пасля яе пачатку. Затры-маных даставілі ў мясцовы пастарунак, склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыяніраванага пікета і потым адпусьцілі.