ІІІ Зьезд беларусаў сьвету

Вынікам Зьезду беларусаў сьвету, які прайшоў на пачатку ліпеня ў Менску, стала праграма "Замежная беларуская супольнасьць у XXI стагоддзі". Праграма вызначае асноўныя кірункі супрацоўніцтва й кансалідацыі беларускай дыяспары на пэрыяд да 2005 году. Прадугледжаная стымуляцыя сувязяў паміж грамадзкімі й дзяржаўнымі арганізацыямі ў Беларусі й арганізацыямі беларускай дыяспары перш за ўсё ў галінах культуры, навукі й адукацыі, эканомікі й зьнешнепа-літычнай дзейнасьці, гуманітарнай дапамогі й пераадоленьня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Дэлегаты прынялі некалькі заяваў, сярод якіх "Аб падтрым-цы беларускай мовы". Прэзыдэнтам міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" абраны Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарыі, прафэсар Беларускага ўнівэрсітэту культуры. Старшынём рады абраная Алена Макоўская, кіраўнічка групы па падрыхтоўцы Зьезду.