Ганчарык - прэзыдэнт, Домаш - прэм'ер

13-га жніўня ў Менску была падпісаная дамова паміж шырокай грамадзянскай кааліцыяй і адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Уладзімерам Ганчарыкам. Паводле дамовы, пасьля рэгістрацыі сп. Ганчарыка кандыдатам у прэзыдэнты Сямён Домаш здымае сваю кандыдатуру на яго карысьць і становіцца кіраўніком Палітычнай Рады штабу адзінага кандыдата. У сваю чаргу, Ўладзімер Ганчарык у выпадку абраньня прэзыдэнтам, сфармуе ўрад на чале зь Сямёнам Домашам.
Таксама гарантуецца аднаўленьне дэмакратычнай сыстэмы ўлады: пашырэньне паўнамоцтваў парляманту й скарачэньне прэзыдэнцкіх, незалежнасьць суду й СМІ, абраньне парля-манту й мясцовых Саветаў па зьмешанай прапарцыянальна-мажарытарнай сыстэме; ажыцьцяўленьне шматвэктарнай зьнешняй палітыкі; плянуецца надаваць значную ўвагу разьвіцьцю культуры, мовы й "прымяненьню нацыянальна-гістарычнай сымболікі беларускага народу". У сваю чаргу палітычныя партыі й грамадзкія арганізацыі павінныя прыкласьці ўсе намаганьні да абраньня прэзыдэнтам адзінага кандыдата ад дэмакаратычных сілаў, а таксама, у выпадку перамогі, аказваць судзеяньне ў правядзеньні рэформаў у краіне. Акрамя кандыдатаў у прэзыдэнты, заяву падпісалі Павал Казлоўскі, Сяргей Калякін, Міхаіл Марыніч, Міхаіл Чыгір, Аляксандар Ярашук, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Аляксандар Бухвостаў,Анатоль Лябедзька, Васіоль Лявонаў, Алесь Мілінкевіч ды іншыя. Заява адкрытая да падпісаньня іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадзтва.
Ганчарык таксама падпісаў падобнае пагадненьне зь беларускімі моладзевымі арганізацыямі. У дадатак да агульнадэмакратычных патрабаваньняў, выкладзеных у дамове з грамадзянскаю кааліцыяй, моладзь зьвярнула ўвагу Ўладзімера Ганчарыка на неабходнасьць вырашэньня праблемаў моладзі: патрэбу рэформы сыстэмы адукацыі, адмены прымусовага разьмеркаваньня, пераход да прафэсійнага войска, паляпшэньне сацыяльных умоваў і стварэньне магчымасьцяў для самарэалізацыі.
Трэба адзначыць наступны момант: падпісаны варыянт пагадненьня адрозьніваецца ад таго, што быў прапанаваны Ганчарыку моладзевымі арганізацыямі тыднем раней. У выніку перамоваў былі зьмененыя некаторыя пункты: зьніклі радкі, дзе гаварылася аб узнаўленьні бел-чырвона-белага сьцягу, гербу "Пагоня" й прызнаньні беларускай мовы адзінаю дзяржаўнаю. Таксама былі выкрэсьленыя словы аб адмене абавязковай вайсковай службы.

Кангрэс Дэмакратычных Сілаў

18-га жніўня ў Менску прайшоў Кангрэс Дэмакратычных Сілаў. Удзел у ім узялі больш за 800 прадстаўнікоў палітыч-ных партыяў і недзяржаўных арганізацыяў. Кангрэс ухваліў вылучэньне адзінага кандыдата ад дэмакратаў Уладзімера Ганчарыка. Дэлегаты й выступоўцы віталі рашэньне Домаша зьняць сваю кандыдатуру на карысьць Ганчарыка й падкрэсьлівалі, што гэта вялікая перамога й моцны крок.
У выступе Ганчарыка прагучала патрабаваньне арганіза-ваць тэледэбаты паміж ім і Лукашэнкам. Адказваючы на пытаньне аб вялікім рэйтынгу Домаша, падкрэсьліў, што галасуючы за яго, людзі будуць галасаваць за Домаша. Выступоўцы пагадзіліся, што па Кангрэсе структуры палі-тычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў прасякнуцца ідэ-яй пагадненьня, і агітацыйная праца на месцах актывізуецца.
Васіль Лявонаў, кіраўнік руху "За новую Беларусь" і былы міністар сельскай гаспадаркі, распаўсюдзіў заяву да кіраўні-коў усіх узроўняў са словамі:"Саступаць грамадзянскім прынцыпам, ісьці супраць закону - значыць, рабіць зло для Радзімы, пазбаўляць будучыні нашых дзяцей і ўнукаў... Я ха-чу, каб вы зразумелі: на месцы сёньняшніх зьняволеных, што заплацілі за ўласную пазыцыю тэрмінамі ў вязьніцы, можа аказацца КОЖНЫ з вас". Ён таксама адкідае абвінавачваньні уладаў, што пасьля зьмены кіруючага рэжыму, большасьць чыноўнікаў пазбавіцца працы. "Адказнасьць панясуць толькі тыя, хто меў дачыненьні да злачынстваў супраць свайго народу й краіны... Зараз ад вас патрабуецца толькі адное - няўхільнае выкананьне законаў. У вашых і ў нашых сілах дамагчыся таго, каб нашая Радзіма ўжо ў найбліжшы час стала эўрапейскаю квітучаю дзяржавай", - гаворыцца ў заяве.

Менск яшчэ вызначаецца

Паводле апытаньня грамадзкае думкі, праведзенага 14-17 жніўня ў Менску, пры наяўнасьці ў бюлетэнях толькі прозь-вішчаў Ганчарыка й Лукашэнкі кожны зь іх мог бы атрымаць па 36% галасоў выбарнікаў. 17% менчукоў галасавалі б супраць абодвух прэтэндэнтаў, а рэшта жыхароў беларускай сталіцы не змаглі адказаць на прапанаванае пытаньне.

Выгодны абмен

У парку Янкі Купалы ў Менску адбываюцца цікавыя акцыі абмену. Кожны жадаючы зможа абмяняць два чырвона-зялёныя сьцягі на адзін беларускі, 4 аўдыёкасэты з запісам блатной музыкі ці расейскай папсы на касэту з беларускаю музыкай, а таксама чатыры "адзінкі" працаў Леніна, Сталіна, Брэжнева, дэтэктываў Аляксандры Марынінай, любоўных раманаў на кнігі беларускіх аўтараў і на паўгадовую падпіс-ку на газэты "БДГ", "Беларуская маладзёжная", "Свабода". Акцыя абмену працягваецца ўжо месяц. Некаторыя ўдзельні-кі абмену былі незадаволеныя тым, што курс увесь час узьні-маецца: спачатку мянялі 2 старыя касэты альбо кнігі на адну беларускую, дык гэтым разам трэба было прынесьці ажно ў 2 разы больш. Многія ўдзельнікі прыходзілі з цэлымі сумкамі.